Расклад гульнятэк з “Палескімі археолагамі”

Выстаўляем расклад мерапрыемстваў, на якіх можна згуляць у настольную гульню “Палескія археолагі”. Расклад будзе пастаянна абнаўляцца, калі будуць з’яўляцца новыя мерапрыемствы. афіша на гістфак

Калі хочаце запрасіць нас на гульнятэку ці фестываль, пішыце паведамленнем у суполку ці на пошту paleskija.arxeolagi@gmail.com

Менск, 20 мая (субота), пачатак у 20:00. Гульнятэка з настольнай гульнёй “Палескія археолагі” ў Нацыянальным гістарычным музеі (вул. К. Маркса, 12). Уваход для дарослых 3 BYN, для студэнтаў – 2, для дзяцей – 1.

 

“Палескія археолагі” на Unicon (восень 2016)

На выходных 22-23 кастрычніка мы (Юлія Бажок і Максім Гінтаў) паказвалі нашу настолачку на Unicon, дзе правялі 10 гульняў, згуляўшы з 2 дзясяткамі чалавек! Гэта было здорава. Мы сустракаліся з цікавымі людзьмі, абмяркоўвалі ідэі аб развіцці нашага праекта, прыдбалі новыя настолачкі ў Літаратурным додэкаэдры і не толькі. За ўдзел у фестывалі мы дужа ўдзячныя Wakai Fuefuki і oz.by.

image2

Больш здымкаў тут.

“Палескія археолагі” на Хігане (восень 2016)

Мы прэзентавалі “Палескіх археолагаў” на Хігане 2016 абодва дні фестываля (8-9 кастрычніка) у гульнявой зоне, якую зладзіў oz.by. Згулялі амаль з 2 дзясяткамі чалавек! Таксама мы давалі інтэрв’ю пра гульню (дакладны тайм-код інтэрв’ю 3:05:45-3:12:31).

image

Больш здымкаў тут.

“Палескія археолагі” ў паўфінале Social Weekend 8

“Палескія археолагі” ў паўфінале Social Weekend 8! Мы прайшлі ў паўфінал і па колькасці галасоў (149 галасоў) і па сабраных сродках (118 BYN). Цяпер пачынаецца этап навучання і кансультавання з экспертамі, але этап збору сродкаў працягваецца. Дзякуем усім, хто нас падтрымаў цяпер, і спадзяемся, што ў далейшым зацікаўленых у нашым праекце будзе яшчэ больш.
Інфармацыйнае напаўненне нашага сайта і суполак у сацсетках толькі пачынаецца, падпісвайцеся на Настольная гульня “Палескія археолагі” і зможаце даведацца пра мерапрыемствы з нашым удзелам, новыя планы і першымі азнаёміцеся з матэрыяламі гульні.

image

Мы на Social Weekend 8.