На выходных 22-23 кастрычніка мы (Юлія Бажок і Максім Гінтаў) паказвалі нашу настолачку на Unicon, дзе правялі 10 гульняў, згуляўшы з 2 дзясяткамі чалавек! Гэта было здорава. Мы сустракаліся з цікавымі людзьмі, абмяркоўвалі ідэі аб развіцці нашага праекта, прыдбалі новыя настолачкі ў Літаратурным додэкаэдры і не толькі. За ўдзел у фестывалі мы дужа ўдзячныя Wakai Fuefuki і oz.by.
Больш здымкаў тут.