Выстаўляем расклад мерапрыемстваў, на якіх можна згуляць у настольную гульню “Палескія археолагі”. Расклад будзе пастаянна абнаўляцца, калі будуць з’яўляцца новыя мерапрыемствы.
Калі хочаце запрасіць нас на гульнятэку ці фестываль, пішыце паведамленнем у суполку ці на пошту paleskija.arxeolagi@gmail.com
Баранавічы, 28 лютага (серада), пачатак у 18:30. Гульнятэка з настольнай гульнёй “Палескія археолагі” ў PeopleBar на сустрэчах Мова Нанова (побач з ГЦ “Цэнтральны”, Штакераў, 2А). Уваход вольны.