Пра гульню

Яшчэ не ведаеце, што за настольная гульня “Палескія археолагі”? Не бяды! Зараз усё распавядзём.

Гуляць у яе могуць ад 2 да 4 чалавек, працягласць партыі 35-45 хвілін. Гульцы спаборнічаюць за званне самага паспяховага археолага праз даследаванне раскопа (шматпластовага модульнага поля) і “напісанне” навуковых артыкулаў па знойдзеных артэфактах. Для гэтага археолагам давядзецца падтрымліваць свае фінансы, неабходныя для правядзення раскопак, і абіраць найлепшую лінію паводзінаў у гумарыстычна-пераменлівых умовах (гульня утрымлівае каля сотні картак, якімі суправаджаюцца любыя дзеянні).

Таксама гульня раскрывае ўнікальнае гістарычнае багацце беларускага Палесся, універсальную для многіх краін свету практыку правядзення раскопак, паказвае, як рэчы трапляюць у нашы музеі…

Аўтар здымка – Аляксандр Шаткоў.