Наша каманда

Аўтар ідэі – Юлія Бажок, мастак – Максім Гінтаў, дызайнер – Ксенія Каліноўская, ідэя і першасная распрацоўка лагатыпа – Jean-paul Sakuv. Механіка – Юлія Бажок, Соня Кожух, Максім Гінтаў. Насамрэч, усе людзі, якія тэсціравалі нашу гульню “Палескія археолагі” (а гэта каля сотні! чалавек), давалі парады па ўдасканаленні механікі. Мы вельмі ўдзячныя ўсім дарадцам (з часам мы выкладзем спіс усіх, хто дапамагаў падчас распрацоўкі).

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кансультавалі нас цягам усёй распрацоўкі гульні, падбіралі нам знаходкі з палескага рэгіёна (Алена, без цябе нічога не было б!). Вычытвалі тэксты картак гульні філолагі (Соня КожухНастасся Галкоўская, Юлія Бажок) і доктар філалагічных навук Таццяна Рамза. Дзякуем вам!

Многія і многія далучыліся да нашага праекта – гісторыкі, праграмісты, мастакі, філолагі, фалькларысты, музыкі і іншыя. Дзякуй усім!

1

Аўтар здымка – Алена Касюк. На здымку Юлія Бажок і Максім Гінтаў. Здымак зроблены на раскопках Пражскай культуры (пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук спн. Валянціны Вяргей) каля в. Снядзін Петрыкаўскага раёна ўлетку 2013 года.